Мінадукацыі анансавала рост кошту платнага навучання ў ВНУ. Адгадайце, на колькі павялічыцца аплата
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У канцы мінулага тыдня з’явілася інфармацыя, што студэнтам-платнікам да звычайных дамоваў, якія яны заключылі з ВНУ на аплату навучання, пачалі «пад подпіс» выдаваць дадатковыя пагадненні. У іх гаворыцца пра поўны кошт вышэйшай адукацыі, і ён у разы большы, чым цяпер плацяць хлопцы і дзяўчаты. У эфіры тэлеканала АНТ міністр адукацыі Андрэй Іванец выказаўся пра цану вышэйшай адукацыі і анансаваў павышэнне яе кошту.

Министр образования Андрей Иванец. Фото ОНТ
Міністр адукацыі Андрэй Іванец. Фота: АНТ

У верасні падчас нарады ў Аляксандра Лукашэнкі Андрэй Іванец заявіў, што на гэты момант платнікі кампенсуюць «не больш чым 50−70 працэнтаў кошту свайго навучання». У эфіры АНТ прагучала, што ў 2023 годзе з бюджэту на вышэйшую адукацыю накіравалі больш за мільярд рублёў.

— Досыць доўгі час павышэнне кошту навучання адбывалася вельмі павольнымі тэмпамі. Напрыклад, толькі летась інфляцыя ў нас у краіне і рост індэксу цэн [былі] на ўзроўні 16 працэнтаў. Адпаведна, і заработная плата падымалася на ўзровень, не меншы за гэтую адзнаку. Кошт навучання за мінулы год быў падняты менш чым на сем працэнтаў, — адзначыў кіраўнік ведамства. — Гэтая тэндэнцыя стрымлівальнага росту назіралася цягам цэлага шэрагу апошніх гадоў. Менавіта таму сёння мы маем такі свайго кшталту назапашаны кумулятыўны эфект.

Паводле Андрэя Іванца, цяпер Міністэрства адукацыі прапрацоўвае пытанне павышэння кошту навучання.

— Выдаткі за год штогод растуць прыкладна на 16−17 працэнтаў, таму мы лічым, што за межы гэтай сумы, безумоўна, павелічэнне кошту не выйдзе, — адзначыў міністр.

Нагадаем, у жніўні 2023-га Андрэй Іванец заявіў, што ў Беларусі няма платнай адукацыі, а тое, што такою лічыцца, з’яўляецца формай сацпадтрымкі моладзі і датуецца дзяржавай. Тады ж Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра размеркаванне і для платнікаў. На яго думку, беларуская вышэйшая адукацыя каштуе даражэй, чым плацяць студэнты.

— Я параўноўваю з узроўнем аплаты там, на Захадзе. Там шалёныя грошы гэта каштуе. Таму ладна, плацім столькі, добра — адпрацуйце, — сказаў палітык.

Чытайце таксама