ВНУ выставілі новыя цэны за навучанне. Паглядзелі, колькі каштуе вышэйшая адукацыя пасля анансаванага Мінадукацыі падаражання
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Міністр адукацыі Андрэй Іванец тыдзень таму анансаваў, што кошт навучання ў ВНУ вырасце ад 3 да 17 працэнтаў. 1 снежня гэта здарылася. На сайтах некаторых універсітэтаў ужо апублікавалі новыя цэны. Паглядзелі, колькі гэта ў рублях.

Снимок используется в качестве иллюстрации. Фото: Pexels.com
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Pexels.com

У Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце больш за ўсё цэны паднялі для будучых стаматолагаў. У параўнанні з 1 верасня 2023-га кошт навучання на гэтай спецыяльнасці вырас на 878 рублёў. Тым, хто вучыцца на «Лекавай справе» і «Педыятрыі», плаціць давядзецца на 750 рублёў больш. Цэны ў галоўнай медВНУ краіны памяняліся такім чынам:

Спецыяльнасць Цана да падаражання ў рублях Новая цана ў рублях
Лекавая справа 4430 5180
Педыятрыя 4430 5180
Стаматалогія 5182 6060
Медыцынска-прафілактычная справа 4064 4750
Фармацыя (дзённая форма падрыхтоўкі) 4430 5180
Фармацыя (завочная форма падрыхтоўкі) 1770 2070

На сайце БДМУ сказана, што даплаціць розніцу ў цане за першае паўгоддзе трэба да 14 студзеня 2024 года. На розных спецыяльнасцях яна складае ад 75 да 219 рублёў.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі больш за ўсё цэны падскочылі для малодшакурснікаў-вочнікаў факультэта камп’ютарных сістэм і сетак, факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, а таксама інжынерна-эканамічнага факультэта. Кошт года навучання тут вырас на 770 рублёў. Было 4590 рублёў, стала 5360. Для параўнання, для трэцякурснікаў некаторых спецыяльнасцяў факультэта радыётэхнікі і электронікі павышэнне склала 467 рублёў — з 2803 да 3270 рублёў.

Даплату за навучанне ў першым паўгоддзі студэнты-платнікі галоўнай IT-ВНУ краіны павінныя ўнесці да 20 снежня. На сайце навучальнай установы таксама сказана, што ў 2023 годзе выдаткі з рэспубліканскага бюджэту на падрыхтоўку спецыяліста з вышэйшай адукацыяй у гэтай ВНУ склалі 8 367,31 рубля.

Нагадаем, раней рэктар БДУІР Вадзім Богуш тлумачыў, як фармуецца цана на навучанне ў ВНУ. Паводле яго словаў, каля 90 прцэнтаў выдаткаў — гэта заробак супрацоўнікаў.

— Рост планавага фонду аплаты працы на 1 верасня 2023 года ў параўнанні з 1 верасня 2022 года склаў 14,2%, — удакладніў рэктар. — Са студзеня 2024 года памер базавай стаўкі для аплаты працы ў бюджэтнай сферы складзе 250 рублёў (рост 6,4% у параўнанні з цяперашнім перыядам, 18,5% — у параўнанні з мінулым годам). Павышэнне базавай стаўкі непасрэдна ўплывае на ўзровень заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы (аклад, стымулявальныя і кампенсавальныя выплаты), што, у сваю чаргу, павялічыць планавы фонд зарплаты работнікаў універсітэта.

Ён таксама адзначыў, што павелічэнне кошту навучання звязанае з ростам выдаткаў на ўтрыманне будынкаў, павелічэннем выдаткаў на камунальныя паслугі, ростам цэн на энерганосьбіты, павышэннем цэн на паслугі іншых арганізацый.

Нагадаем, у жніўні 2023-га міністр адукацыі Іванец заявіў, што ў Беларусі няма платнай адукацыі, а тое, што ёю лічыцца, — гэта форма сацпадтрымкі моладзі і датуецца дзяржавай.

Чытайце таксама