Фактычнае беспрацоўе ў 31 раз перавышае афіцыйнае. Як так атрымалася
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Фактычна беспрацоўнымі ў Беларусі ў першым квартале былі 176,3 тысячы чалавек. Пра гэта паведамляе Белстат. Гэтыя звесткі разлічаныя паводле метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы. Афіцыйнае беспрацоўе меншае за фактычнае прыкладна ў 31 раз.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Афіцыйна зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі прыкметна ніжэйшае за фактычнае. На 1 красавіка на ўліку ў цэнтрах занятасці беспрацоўнымі былі 5,6 тысячы чалавек.

То-бок фактычна беспрацоўных у 31 раз больш, чым афіцыйных.

Сярод прычын, з якіх беларусы не рэгіструюцца ў цэнтрах занятасці, эксперты неаднаразова называлі нізкі памер дапамогі па беспрацоўі. У Мінпрацы неаднаразова анансавалі планы наконт павышэння гэтых выплат, аднак гэта дагэтуль не зроблена.

Нагадаем, на пачатак траўня гэтага года ў Мінпрацы зафіксавалі антырэкорд па вакансіях з пачатку 2010 года і рост беспрацоўя. Афіцыйнае беспрацоўе за красавік таксама нязначна вырасла.