Кадыраў паведаміў, што ў выніку ўдару па ўніверсітэце спецназу ў Чачні загінулі ўкраінскія ваеннапалонныя
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Чачні загінулі ўкраінскія ваеннапалонныя ў выніку атакі дрона на будынак Расійскага ўніверсітэта спецназа (РУС) у Гудэрмесе, сцвярджае кіраўнік рэспублікі Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале.

Российский университет спецназа имени Путина в Гудермесе после атаки беспилотника. Фото: x.com/5channel
Расійскі ўніверсітэт спецназа імя Пуціна ў Гудэрмесе пасля атакі беспілотніка. Фота: x.com/5channel

«Як і казаў раней, у выніку атакі ахвяр з нашага боку няма. Але! Яны ёсць сярод украінскіх палонных. На кожным стратэгічным аб’екце ў рэспубліцы ўтрымліваецца да 10 украінскіх палонных, у тым ліку на тэрыторыі РУС. Кіеў, спрабуючы нашкодзіць нам, сёння загубіў сваіх жа салдат», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Кадырава.

Ніякіх пацверджанняў сваім словам ён не прывёў.

Нагадаем, раніцай 29 кастрычніка стала вядома пра ўдар беспілотніка па ўніверсітэце спецназу ў Гудэрмесе. Паводле Кадырава, пад атаку трапіў пусты будынак, пажар, які ўспыхнуў, быў хутка патушаны. Пры гэтым Кадыраў паабяцаў за ўдар адпомсціць.

Афіцыйна Украіна атаку беспілотніка на ўніверсітэт спецназу не каментавала. Аднак крыніцы ва ўкраінскіх спецслужбах не выключылі, што ўдар можа быць звязаны з канфліктам вакол Wildberries, а нанеслі яго з Дагестана.