«Флагшток»: На Рэчыцкім метызным заводзе затрымалі дырэктара, магчыма, за «палітыку»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Раніцай 28 студзеня на працоўным месцы затрымалі дырэктара Рэчыцкага метызнага завода Віктара Самончыка, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на свае крыніцы. Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне няма.

Виктор Самончик. Фото: rmz.by
Віктар Самончык. Фота: rmz.by

Як стала вядома выданню, сілавікі вывелі Віктара Самончыка з працоўнага месца ў кайданках. На пытанне журналісткі «Люстэрка» як звычайнай грамадзянкі, ці на месцы кіраўнік і ці можна з ім пагаварыць, у прыёмным пакоі прапанавалі «ператэлефанаваць пазней».

На сайце прадпрыемства ён па-ранейшаму пазначаны як дырэктар.

Віктар Самончык узначальвае Рэчыцкі метызны завод 13 гадоў. Прычына яго затрымання работнікам невядомая, але яны ўспрынялі гэтую падзею з трывогай. У калектыве лічаць, што затрыманне адбылося з «палітычных» прычын.

Апошнім часам на заводзе затрымалі некалькі кіраўнікоў паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса, піша «Флагшток».