«Вясна»: Калі ў вас рэзка знікла мабільная сувязь і няма інтэрнэту — з высокай доляй імавернасці ў найбліжэйшыя хвіліны да вас прыйдуць сілавікі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Перш чым затрымаць чалавека, сілавікі адключаюць яму мабільную сувязь, сцвярджае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото из архива
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Праваабаронцы апублікавалі падрабязнасці рэйдаў, якія 31 кастрычніка адзначаліся ў розных кутках краіны.

«Стала вядома, што супрацоўнікі КДБ з розных гарадоў узялі на ўзбраенне новую стратэгію — перад затрыманнем у чалавека адключаюць мабільную сувязь праз аператара. Таму калі ў вас рэзка знікла мабільная сувязь і няма інтэрнэту — з высокай доляй імавернасці ў найбліжэйшыя хвіліны да вас прыйдуць сілавікі», — паведамілі ў «Вясне».

Нагадаем, 31 кастрычніка праваабаронцы паведамілі пра масавыя ператрусы і затрыманні ў двух райцэнтрах Беларусі.

«Нам паступае інфармацыя, што ў Смаргоні і Ваўкавыску масавыя ператрусы і затрыманні. Правяраюць інфармацыю на мабільных тэлефонах і геалакацыю тэлефонаў у 2020 годзе (імаверна, глядзяць у сваіх базах архіўныя звесткі пра рухі на аснове вышак сотавай сувязі). Калі кагосьці не было на працоўным месцы, яшчэ і выклікаюць у аддзяленне», — паведаміў тэлеграм-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

«Наша Ніва» паведаміла, што ёсць інфармацыя пра затрыманні ў Мінску і Гомелі.