Опубликовано 16 жнiўня 2023 у 07.53
Адрес в интернете: https://z3rkalo-io.online/news/economics/46331.html    

У Мінску пачаў дзейнічаць адзіны праязны. Колькі ён каштуе і як працуе

З 16 жніўня ў Мінску пачаў дзейнічаць адзіны праязны для ўсіх відаў гарадскога пасажырскага транспарту. Па гэтым праязным можна ездзіць на аўтобусе, трамваі, тралейбусе і метро, а таксама на экспрэс-аўтобусе.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Жыхары Мінска цяпер змогуць карыстацца адным праязным для ўсіх гарадскіх відаў транспарту, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні «Мінсктранса» і «Мінскага метрапалітэна» (то-бок за выключэннем гарадскіх маршрутак).

Кошт праязнога на 30 сутак складае 51,05 рубля. Адзіны праязны на 10 сутак абыдзецца ў 17,93 рубля, на 15 сутак — у 26,89 рубля.

Як адзначаюць у «Мінсктрансе», праязны толькі на адзін від транспарту будзе па-ранейшаму каштаваць 38,25 рубля для наземных відаў транспарту (за выключэннем экспрэс-аўтобусаў) і 40,50 рубля — для метро.

Нагадаем, пра магчымасць з’яўлення адзінага праязнога ў Мінгарвыканкаме заяўлялі яшчэ ў лютым гэтага года.

У пачатку жніўня намеснік гендырэктара «Мінсктранса» Віктар Тозік паведаміў дату ўвядзення адзінага праязнога: «Да 1 верасня плануецца ўкараненне адзінага праязнога дакумента. Калі сёння пры цяперашнім пераліку праязных дакументаў, якіх налічваецца 180 відаў, з укараненнем вось гэтага адзінага праязнога іх застанецца 26».

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO