Прагноз па валютах: тыя, хто купляў даляр па 3 рублі, будуць не радыя
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Myfin.by

На мінулым тыдні ў абменных пунктах з’явіліся забытыя цэннікі на продаж даляраў беларускімі камерцыйнымі банкамі — па 3 рублі за адзін даляр. Зрэшты, пратрымаўся гэты трэнд адносна нядоўга — усяго адзін дзень, але, як той казаў, без падпалу дровы не гараць. Чаго чакаць ад курсаў валют на гэтым тыдні, Myfin разбіраўся ў традыцыйным прагнозе.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Даляр схадзіў на тры рублі і вярнуўся назад

Прычынай такой змены курсу нацыянальнай валюты да даляра ЗША і астатніх — аслабленне расійскага рубля на расійскім жа валютным рынку. Там у мінулую сераду курс даляра падымаўся амаль да 85,00 рублёў, еўра да закрыцця таргоў тыдня на Маскоўскай біржы таргаваўся блізу 92,00 расійскіх рублёў.

Усё гэта было досыць чакана і, хутчэй за ўсё, прычына ў дэфіцыце прапановы замежнай валюты на фоне павышэння попыту ў сезон адпачынкаў і росту імпарту ў Расію.

Але з пэўнай доляй аптымізму можна чакаць, што на гэтым тыдні гэтыя фактары трохі аслабнуць праз пачатак з 20 чэрвеня ў Расіі падатковага перыяду. Акрамя таго, марка нафты Brent да канца мінулага тыдня вярнулася да цаны, вышэйшай за 60 даляраў за барэль, што таксама можа трохі падтрымаць расійскі рубель.

На беларускім валютным рынку курс нацыянальнай валюты істотна знізіўся да даляра ЗША і еўра і вырас да расійскага рубля. На закрыцці таргоў у пятніцу валютная пара USD/BYN вярнулася да 2,9848 пасля максімуму серады ў 2,9963 (да запаветных трох рублёў не хапіла 0,37 капейкі, але падчас таргоў гэтая планка пераадольвалася). Прасадка за тыдзень склала +1,35%, з пачатку года — ужо +9,08%.

Динамика изменения курса доллара. График: Myfin.by
Дынаміка змены курсу даляра. Графік: Myfin.by

Расійскі рубель прадэманстраваў зваротную дынаміку — за мінулы тыдзень ён патаннеў на -1,44%, курс закрыцця тыдня RUB/BYN — 3,5638 за 100 расійскіх рублёў. З пачатку года мінус складае ўжо 5,81%.

Динамика изменения курса доллара. График: Myfin.by
Дынаміка змены курсу даляра. Графік: Myfin.by

Курс еўра Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь у канцы мінулага тыдня ўстанавіў на адзнацы EUR/BYN 3,2385.

Галоўныя падзеі тыдня

У сераду, 14 траўня, і чацвер, 15 траўня, адбыліся планавыя паседжанні Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША і Еўрапейскага Цэнтрабанка па пытаннях манетарнай палітыкі і працэнтнай стаўкі. І калі ФРС працэнтную стаўку чакана пакінула без змены на ўзроўні 5,25%, то знакавай стала прэс-канферэнцыя кіраўніка ФРС Джэрома Паўэла. На ёй Паўэл вельмі празрыста даў зразумець, што сёлета не выключаныя яшчэ два цыклы павышэння стаўкі і пераходу да змякчэння манетарнай палітыкі варта чакаць не раней за 2024 год.

Гэта было нечакана для рынку, праз што пара EUR/USD у моманце страчвала да 50 пунктаў. Але ўжо ў чацвер, на фоне павышэння стаўкі ЕЦБ (стаўка ЕЦБ вырасла да 4,00%) і моцнай справаздачнасці па інфляцыі ў еўразоне (знізілася да 6,1% г/г па выніках траўня 2023 года) курс еўра вярнуўся да росту, крыху не дацягнуўшы да EUR/USD 1,1000. Закрыла мінулы тыдзень пара EUR/USD на адзнацы 1,0943, і мы бачым, як на тыднёвым графіку фармуецца трэнд да росту еўра супраць даляра ЗША.

Динамика пары EUR/USD. График: Myfin.by
Дынаміка пары EUR/USD. Графік: Myfin.by

Найбліжэйшай мэтай робіцца ўзровень у EUR/USD 1,1130, і дапускаецца, што да канца гэтага тыдня асноўная валютная пара выйдзе да гэтай адзнакі.

З улікам сказанага можна чакаць, што на беларускім валютным рынку на гэтым тыдні курс даляра мінімальна знізіцца да USD/BYN 2,9800−2,9850. Курс еўра можа працягнуць узыходжанне да EUR/BYN 3,2500. Курс расійскага рубля таксама можа трохі аднавіць пазіцыі да RUB/BYN 3,5800 за 100 расійскіх рублёў.

Меркаванні экспертаў банкаў, інвестыцыйных і фінансавых кампаній, прадстаўленыя ў гэтай рубрыцы, могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі і не з’яўляюцца афертай або рэкамендацыяй да куплі або продажы якіх-кольвек актываў ці валют.