Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Российские добровольческие отряды, чтобы увеличить численность, вербуют женщин на войну в Украину
  2. МЗС пацвердзіла смерць беларуса ў Антальі
  3. BELPOL раскрыл схемы, как Беларусь зарабатывает на производстве деталей для российских снарядов, — рассказываем
  4. Чыноўнікі ў студзені ўвялі змяненне для тых, хто выязджае за мяжу, а цяпер — яшчэ адно
  5. Курс даляра можа здзівіць да інаўгурацыі новага прэзідэнта ЗША: прагноз па валютах
  6. Лукашэнка заявіў, што Паўночная Карэя скіравала Мінску прапанову пра арганізацыю сустрэч на найвышэйшым узроўні. Сястра Кім Чэн Ына адказала
  7. «Самый главный троечник здесь вы». Гайдукевич и Канопацкая повздорили на предвыборных дебатах
  8. Лукашэнка падпісаў указ пра павышэнне пенсій. Якой будзе прыбаўка
  9. «Чырвона-карычневы, прапагандыст дыктатара». Азаронак расказаў, чаму яму не ціснуць руку калегі
  10. У гэтым пекле тэмпература сягала вышэй за 300 градусаў. Расказваем пра самы крывавы лясны пажар у сусветнай гісторыі
  11. Лукашенко снова не участвует в дебатах кандидатов в президенты. Все из-за его первого раза в 1994-м — рассказываем, что тогда случилось
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.